Минский международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау

Калядны прыём Школы журналістыкі IBB

7 снежня ў IBB Minsk адбыўся калядны прыём з нагоды заканчэння адукацыйных праграм для журналістаў 2019 году. Упершыню за ўсю гісторыю IBB у гэтым годзе мы выпусцілі адразу два курсы Школы журналістыкі, і ўпершыню яны былі міжнароднымі. Калядны прыём сабраў больш за 80 сяброў IBB Minsk і выпускнікоў мінулых курсаў Школы журналістыкі.

На свята ў Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханаса Раў прыехалі журналісты з Мінску, Львова, Адэсы, Бабруйска, Крывога Рога, Пінска, Віцебска, Гомля, Луцка, Кіева, Смаргоні і іншых гарадоў Беларусі і Украины. Усе яны сталі ўдзельнікамі Школы журналістыкі IBB па курсах Культуры памяці і Канструктыўнай сацыяльнай журналістыкі і сторытэлінга. А лепшыя з іх, якія выканалі ўмовы курсаў, атрымалі сертыфікаты аб заканчэнні Школы журналістыкі IBB 2019. Пад час прыёму адбылася прэзентацыя зборніка About People, у які трапілі лепшыя публікацыі ўдзельнікаў курсу Канструктыўнай сацыяльнай журналістыкі і сторытэлінга.

Выпускнікі падзяліліся ўражаннямі ад Школы журналістыкі і распавялі, што новага даведаліся пад час навучання. На працягу вечара настрой гасцям каляднага прыёму ствараў беларускі канцэртны аркестр «Няміга» пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Сасноўскага. А ў якасці дыджэя на свяце выступіла прадзюсар і pr-менеджэр крэатыўнага агенцтва Pocket Rocket Алла Алоэ.

Больш фота - па спасылцы.

Фота: Илля Башнін 

Фотографии