Минский международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау

Тыдні Германіі 2020 пройдуць у Мінску і іншых гарадах Беларусі

На працягу 17 гадоў пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі  праводзяцца  Тыдні  Германіі. У  гэтым  годзе яны  адбудуцца  не  ўвосень,  а вясной. Тыдні Германіі пачнуцца 10 сакавіка і працягнуцца да 30 красавіка ўключна. Пасольства  запрашае  ўсіх,  хто  хоча  пазнаёміцца  з  нямецкай  культурай, мовай  і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. 

Пад час Тыдняў Германіі IBB Minsk і Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна падрыхтавалі для вас шэраг мерапрыемстваў:

Воркшоп "Гэта яшчэ стэрэатып ці ўжо антысемітызм?" 

3 красавіка, 15.00-17.00, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна вул. Сухая, 25.

"У яўрэяў вялікі нос" - гэта толькі адзін з забабонаў, якія дагэтуль круцяцца вакол яўрэяў. Адкуль бяруцца такія антысеміцкія погляды, і што яны азначаюць для людзей? Даведайцеся ў Гістарычнай майстэрні!

Удзел па папярэдняй рэгістрацыі: info.gwminsk@ibb.by, на нямецкай мове.вул. 

Адкрыццё выставы "Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць"

8 красавіка, 14.00. Выставачная зала "Коdех" Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, вул. Сурганава, 14а.

Вандроўная выстава "Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць" будзе экспанавацца з 8 красавіка па 8 траўня 2020 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У рамках суправаджальнай праграмы да выставы будуць паказаны актуальныя работы мастакоў, звязаныя з тэмай вайны і культуры памяці пра яе.

Уваход вольны.

Прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў "Незабытыя ахвяры вайны" з адкрыццём аднайменнай выставы 

15 красавіка 15.00-17.00, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна вул. Сухая, 25.

Кожны мог стаць ахвярай падчас нацысцкай акупацыі Беларусі, шмат залежала ад збегу абставін, прыналежнасці асобы да пэўнай групы насельніцтва і іншых фактараў.  Каманда педагогаў прадстаўляе дапаможнік для школьнікаў і настаўнікаў, з дапамогай якога яны змогуць паглядзець на індывідуальныя гісторыі шматлікіх катэгорый ахвяр праз прызму розных тыпаў пераследу.

Уваход вольны

Прэзентацыя інтэрнэт-партала "Транснацыянальная культура памяці аб прымусовай працы ў перыяд нацыянал-сацыялізму і міграцыі"

24 красавіка 18.00-20.00, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна вул. Сухая, 25.

Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна адбудзецца прэзентацыя інтэрнэт-партала  створанага ў рамках праекта "Транснацыянальная культура памяці аб прымусовай працы ў перыяд нацыянал-сацыялізму і міграцыі". Інтэрнэт-партал прызначаны для адукацыйнай работы, у прыватнасці, для атрымання ведаў пра прымусовую працу і пра міграцыю былых рабочых прымусовай працы, а таксама для яго папаўнення звесткамі, якія былі атрыманы ў выніку ўласнай пошукавай і даследчай дзейнасці.

Уваход вольны


З падрабязнай праграмай Тыдняў Германіі можна пазнаеміцца тут 

Фото: Пасольства Германіі