Минский международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау

Программа поддержки

Каб ведаць, куды ісці

Вячаслаў Каладынскі, «Браслаўская звязда»

У рамках Майстэрні ўстойлівага развіцця ў сераду , 12 сакавіка, на базе райвыканкама і пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йаханеса Рау і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі прайшоў семінар-дыскусія па дапрацоўцы канцэпцыі ўстойлівага развіцця Браслаўскага раёна. 

На яго спецыяльна запрасілі эксперта – кандыдата эканамічных навук з Мінска Алега Сівагракава, які заслужана лічыцца адным з лепшых у краіне спецыялістам па пытаннях устойлівага развіцця і пад рэдакцыяй якога ўжо распрацавана больш за 20 адпаведных стратэгій. Вучоны азнаёміўся з СУР Браслаўскага раёна раней і цяпер выступаў у ролі мадэратара сустрэчы, на якой прысутнічалі члены рабочай групы, прадстаўнікі раённай улады і зацікаўленыя службовыя асобы.

Чытаць увесь артыкул

Фотографии