Минский международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау

Программа поддержки

Праз прызму дзіцячай фантазіі

Браслаўская раённая грамадская арганізацыя трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён “Азёрны край”» у рамках Майстэрні ўстойлівага развіцця завяршыла чарговы этап рэалізацыю міні-праекта “Якім мы бачым наш горад заўтра”.

Адбылося гэта дзякуючы падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йаханеса Рау і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

Міні-праект увасобілі ў жыццё сумесна з аддзелам адукацыі ў выглядзе конкурсу дзіцячых малюнкаў і сачыненняў. Ён быў закліканы прыцягнуць маладое пакаленне да вывучэння і развіцця сваёй малой радзімы. І, трэба сказаць, атрымаў у навучэнцаў школ раёна неблагую падтрымку. На суд журы былі прадстаўлены 33 малюнкі і 18 сачыненняў. Усе яны адлюстроўвалі дзіцячыя фантазіі і мары наконт Браслава будучыні. Сваё ўвасабленне ў работах знайшлі і дастаткова трывіяльныя, і самыя смелыя футурыстычныя ідэі. Аднак аб’ядноўвала ўсе творы адно: ва ўсіх іх значнае месца адводзілася нашым азёрам. Ці трэба казаць, які колер быў самым распаўсюджаным на дзіцячых малюнках?

Чытаць увесь артыкул

Фотографии